Bible Desktop Bible Quote - Online
Warten Sie, bis die Seite geladen ist
Warten Sie, bis die Seite geladen ist
  • Псалтыр 28
  • Bücher vergleichen
  • Увеличить шрифт текста
  • Уменьшить шрифт текста
  • Оригинальный размер шрифта
  • Kopieren Sie einfach den Links  zu dieser Seite
  • Seite drucken oder ausgewählten Text
1 Псальма Давідава. Цябе, Госпадзе, заклікаю: цьвярдыня мая! ня будзь бязмоўны са мною, каб пры маўчаньні Тваім ня стаўся я падобным да тых, што ў магілу сыходзяць.
2 Пачуй голас маленьняў маіх, калі я клічу Цябе, калі падымаю рукі мае да сьвятога храма Твайго.
3 Не загубі мяне з грэшнікамі і з тымі, што крыўду ўчыняюць, якія з блізкімі сваімі гавораць пра мір, а ў сэрцы ў іх ліхое.
4 Аддай ім паводле іхніх дзеяў, паводле ліхіх учынкаў іхніх; паводле дзеяў іхніх рук ім аддай; аддай ім, што заслужылі яны.
5 За тое, што не зважаюць на дзеі Гасподнія і на справы рук Ягоных, Ён іх разбурыць і ня збудуе іх.
6 Дабраславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас маленьняў маіх.
7 Гасподзь - цьвярдыня мая і мой шчыт; на яго спадзявалася сэрца маё; і я праслаўлю Яго песьняй маёю.
8 Гасподзь - сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
9 Ратуй Твой народ, і дабраславі Тваю спадчыну; і гадуй іх і ўзвышай іх вечна!

http://bible-desktop.com/Bible/Псалтыр/28/BBS

sitamap