Bible Desktop Bible Quote - Online
Warten Sie, bis die Seite geladen ist
Warten Sie, bis die Seite geladen ist
  • Псалтыр 4
  • Bücher vergleichen
  • Увеличить шрифт текста
  • Уменьшить шрифт текста
  • Оригинальный размер шрифта
  • Kopieren Sie einfach den Links  zu dieser Seite
  • Seite drucken oder ausgewählten Text
1 Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
2 Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
3 Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
4 Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
5 У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
6 Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
7 Многія кажуць: "Хто нам пакажа дабро?" Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
8 Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
9 Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.

http://bible-desktop.com/Bible/Псалтыр/4/BBS

sitamap